Знаёмства дзяцей з гісторыяй Рэспублікі Беларусь, яе культурай і абрадамі, народнай творчасцю арганізуецца праз розныя формы работы. Адной з такіх формаў, з'яўляюцца музычныя забавы.
24 лістапада ў старэйшай групе №4 арганізавана музычная забава "Восеньскі кірмаш" з удзелам бацькоў выхаванцаў. Падчас правядзення кірмашу гучала беларуская музыка. Дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі беларускія песні «Запрашаем на кiрмаш», «Бульбачка», танцы «Полька», «Кадрыль», гулялі ў народныя гульні "Капалюш", "Гарлачык". На кірмаш зазірнуў Несцерка, які правёў з бацькамі выхаванцаў бяспройгрышную латарэю.
У канцы музычнай забавы ўсе пачаставаліся смачным караваем.
