З мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да культурных традыцый беларускага народа 16 студзеня ў старэйшай групе арганізавана музычная забаўка "Калядкі". Хлопцы i дзяучаты выступалі ў ролі калядоўшчыкаў, якія прыйшлі ў госці да гаспадыні. Па традыцыі калядоўшчыкі (мядзведзь, каза, гаспадар, цыганка) сеялі зерне і жадалі ўсім здароўя і дабрабыту, за што атрымалі пачастунак. Дзеці выконвалі калядныя песні, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі.



